Перайсці да зместу

Ян Боска

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Боска
італ.: Giovanni Melchiorre Bosco
1-ы Rector Major of the Salesians[d]
1874 — 1888

Дзейнасць ксёндз, святар
Нараджэнне 16 жніўня 1815(1815-08-16)[1][2][…]
Смерць 31 студзеня 1888(1888-01-31)[1][2][…] (72 гады)
Бацька Франчэска Боска[d]
Маці Маргарыта Ак’ена[d]

Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Боска (16 жніўня 181531 студзеня 1888, Турын) — святар, педагог, пісьменнік і журналіст

Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і ў Бекі недалёка ад Турына, у італьянскай правінцыі П’емонт. Яго бацькі Франчэска Боска і Маргарыта Ак’ена пры хрышчэнні далі свайму малодшаму сыну два імя: Ян Мельхіёр. У сям’і Боска было ўжо двое старэйшых сыноў: Антоніа, сын Франчэска Боска ад першага шлюбу, і Джузэпэ, сын Франчэска і Маргарыты. Калі Яну было 2 гады, яго бацька памёр. Выхаваннем дзяцей пачала займацца маці Маргарыта.

Скончыў сярэднюю школу, у 1835 годзе ён паступіў у семінарыю ў К’еры і праз шэсць гадоў ён атрымаў святарскія пасвячэнні.

У раёне Вальдока заснаваў араторый — месца, дзе хлопцы маглі навучыцца чытаць і пісаць, харчавацца і праводзіць вольны час — адчуваць сябе, як дома. Вучыў іх маліцца і заклікаў часта прыступаць да сакраменту споведзі і святой Камуніі. У 1859 годзе ён заснаваў Таварыства Св. Францыска Сальскага — новую законную супольнасць, якую звычайна называюць Салезіянамі ксяндза Боска.

Памёр 31 студзеня 1888 года ва ўзросце 73 гадоў. Папа Пій XI беатыфікаваў 2 чэрвеня 1929 года, а праз 5 гадоў, 1 красавіка 1934 года, кананізаваў яго[4]

Зноскі

  1. а б Saint John Bosco // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Giovanni Bosco // Brockhaus Enzyklopädie
  3. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118513826 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. СВЯТЫ ЯН БОСКО Архівавана 24 кастрычніка 2020.